Біятланісткі Беларусі заваявалі срэбра на юніёрскім чэмпіянаце свету

Беларуская зборная па біятлоне ў складзе Ірыны Крыўко, Нэліі Нікалаевай і Дар'і Несцерчык выдатна выступіла на юніёрскім чэмпіянаце свету ў Кэнмары ў эстафеце 3х6 км. На шасці агнявых межах дзяўчаты абышліся без штрафных кругоў (12 дадатковых патронаў), саступіўшы пераможцам з каманды Расіі (0+7) 50,4 секунды. Агулам стартавалі 9 троек.

"Прессбол"