Бізнэсмен скраў 13 кіламетраў трубаправода ў Міністэрства абароны
43-гадовага жыхара Любанскага раёна Мінскай вобласці асудзілі за крадзеж трубаправода, які належаў Міністэрству абароны Беларусі, паведамляе БелаПАН. Асуджаны быў уласнікам вытворча-гандлёвага прадпрыемства. Яно займалася дэмантажом трубаправода, набытага ў іншай прыватнай фірмы. У часе работ знайшлі яшчэ два трубаправоды, якія належалі адной з вайсковых частак і праходзілі па тэрыторыі Жабінкаўскага і Кобрынскага раёна Брэстскай вобласці. Па ўказанні свайго начальніка рабочыя дэмантавалі і гэтыя трубы. У выніку скралі агулам болей за 13 тысяч метраў трубаправода. Кошт труб склаў 225 мільёнаў рублёў. Іх прадалі за мяжу.
Бізнэсмен ужо тройчы быў судзімым, у тым ліку за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. За ўхіленне ад уплаты падаткаў суд Любанскага раёна пазбавіў яго права займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю тэрмінам на чатыры гады. Аднак рашэнне суда бізнэсмен парушыў.
Цяпер ён будзе цягам пяці год і аднаго месяца адбываць пакаранне ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У яго таксама канфіскуюць маёмасць. Прадпрымальніцкай дзейнасцю ён не зможа займацца цягам пяці год.