Блакітны дыямент на 20 мільёнаў долараў знойдзены ў Паўднёвай Афрыцы (фота)
Маса каштоўнага каменя складае амаль 30 каратаў. Камень, названы адным з самых выдатных узораў блакітнага дыямента, мае форму жолуда.
Пакуль кампанія, якая валодае шахтай, не вырашыла, які лёс чакае знаходку. Чакаецца, што рашэнне аб продажы дыямента будзе прынятае на працягу будучага тыдня, паведамляюць расійскія СМІ.
Фота — Reuters