Больш за 100 памылак у анкеце з ваенкамату выявіў актывіст апазіцыі (фота)
Актывіст апазіцыі з Салігорску Павел Батуеў запатрабаваў з ваенкамату беларускамоўную анкету прызыўніка. У атрыманым дакуменце ён выявіў больш за 100 памылак. Запаўняць анкету па-руску апазіцыянер адмовіўся — заявіў, што гэта прынцыповае пытанне. Як распавёў у інтэрв'ю Еўрарадыё Павел Батуеў, беларуская мова анкеты выклікала ў яго шмат пытанняў:
Батуеў: Я-то яе запоўніў, але перад гэтым выправіў памылкі. Аддаў настаўніцы беларускай мовы, каб яна чырвоным стрыжнем павыпраўляла памылкі.
Дарэчы, беларускамоўнай анкеты Батуеву давялося дабівацца. У прызыўной камісіі сцвярджалі, што анкеты па-руску ім дасылаюць з Міністэрства абароны.
Калі Еўрарадыё звярнулася ў Мінабароны, там запэўнілі, што яны не маюць ніякага дачынення да дзейнасці прызыўных камісій:
Прэс-служба Мінабароны: Вы не вельмі добра ведаеце заканадаўства. У нас Міністэрства абароны нікога не прызывае. У нас прызываюць прызыўныя камісіі, якія фармуюцца мясцовымі органамі ўлады, а не Міністэрствам абароны. Мінабароны толькі забяспечвае выкананне грамадзянамі іх канстытуцыйнага абавязку і свяшчэннага доўгу. Вось і ўсё.
Каментуючы гэтае выказванне, П.Батуеў адзначыў, што збіраўся пісаць ліст у міністэрства з прапановай аддрукаваць анкеты па-беларуску. Але, па яго словах, выглядае на тое, што чыноўнікі пачынаюць спіхваць адказнасць адзін на аднаго, таму ён дадаткова звернецца да салігорскага ваенкама з адпаведным запытам.