Больш за 50 пацярпелых у маскоўскім метро знаходзяцца ў цяжкім стане
Нагадаем, раніцай 15 ліпеня здарылася аварыя ў тунэлі паміж станцыямі "Маладзёжная" і "Славянскі бульвар".
Тры вагоны сышлі з рэек, адзін з іх атрымаў моцныя пашкоджанні, у ім былі заблакаваныя дзясяткі пасажыраў, якіх пазней эвакуявалі. Пацярпелі 95 чалавек, у якіх траўмы, парэзы, у некаторых пераломы пазваночніка, яны шпіталізаваныя.
Як паведамляе РІА "Новости", больш за 50 чалавек знаходзяцца ў цяжкім стане. Пацярпелых развозілі па бальніцах каля 100 машын хуткай дапамогі.
Спачатку паведамлялася пра 2-3 загінулых. Паводле апошняй інфармацыі ўладаў Масквы, колькасць ахвяраў вырасла да 5 чалавек. Аднак ужо згадваецца лічба 10.
Аварыя ў маскоўскім метро, 5 загінулых, 95 пацярпелых (фота, відэа)
