Больш за тысячу грузавікоў перакрылі расійска-латвійскую мяжу
На расійска-латвійскай мяжы прастойваюць больш за тысячу вялікагрузных фур, паведамляе агенцтва BNS.
Нагадаем, вялізныя чэргі сталі ўтварацца з сярэдзіны жніўня мінулага года.
Адной з прычын прастою транспарту латвійскі бок называе ўвядзенне Беларуссю сезонных абмежаванняў на праезд грузавікоў па рэспубліканскіх дарогах.
Падобная сітуацыя назіралася вясной гэтага года.
Тады нашай краіне давялося датэрмінова здымаць абмежаванні.
Але ўжо з 25 траўня на шэрагу дарог, а пазней і на ўсіх трасах Беларусі было ўведзена новае абмежаванне на праезд грузавікоў у дзённы час.