Большасць беларусаў ведаюць пра крызіс і не вераць у хуткую стабілізацыю

Падаўляючая большасць беларусаў ведаюць пра сусветны фінансавы крызіс. Пра гэта сведчаць дадзеныя сацыялагічнага апытання, праведзенага аналітычным цэнтрам ЕсооМ.
Паводле даследавання, праведзенага ў лістападзе, амаль 82% рэспандэнтаў знаёмыя з выразам “сусветны фінансавы крызіс”, і толькі 14,5% апынтаных не знаёмыя з ім. Крыху больш за 2% упершыню пачулі пра крызіс ад сацыёлагаў.

Як адзначае БЕЛТА, каля паловы беларусаў сумняюцца ў паляпшэнні справаў на сусветным рынку ў наступным годзе.