Большасць еўрапейскіх мусульманаў не лічыць сябе еўрапейцамі

Паводле нядаўняга апытання, ад 70 да 82% адсоткаў мусульманаў, што жывуць у Еўропе, не лічаць сябе еўрапейцамі. У той жа час 80% апытаных "глыбока закарэненыя" у месцах пражывання. Пра гэта напісала Tagesspiegel са спасылкай на Інстытут адкрытага грамадства фонду Сораса. Былі апытаныя 2200 чалавек у буйных еўрапейскіх гарадах - Берліне, Гамбургу, Лондане, Парыжы, Стакгольме і Амстэрдаме, перадае "Нямецкая хваля".

Сацыёлагі робяць выснову, што мусульмане не адчуваюць сябе еўрапейцамі найперш таму, што іх атачэнне не ўспрымае іх як еўрапейцаў.