Большую частку заробкаў мінчукі трацяць на ежу і гарэлку
Больш за палову бюджэту мінчукі трацяць на ежу. Аднак пятая частка гэтых грошай ідзе на набыццё алкаголю. Больш, чым на
піва, віно і гарэлку, жыхары сталіцы патрацілі толькі на мяса, птушку і
каўбасу. Рыбу і морапрадукты беларусы амаль не ўжываюць — каля 1,9% ад
бюджэту.
Невялікае месца ў рацыёне мінчука займаюць агуркі, памідоры, ягады і садавіна. Значна больш прадаецца салодкага і хлеба. Такія статыстычныя звесткі агучыла газета «Комсомольская правда в Беларуси».
Невялікае месца ў рацыёне мінчука займаюць агуркі, памідоры, ягады і садавіна. Значна больш прадаецца салодкага і хлеба. Такія статыстычныя звесткі агучыла газета «Комсомольская правда в Беларуси».