Бомж ударыў нажом таксіста ў Мінску, спрабуючы забраць грошы
У Мінску 30 ліпеня быў учынены разбойны напад на таксіста, паведамляе БелаПАН. Злачынства было ўчынена на вуліцы Сяліцкага ў Заводскім раёне сталіцы.
Раней судзімы за крадзеж, без пэўнага месца жыхарства і роду заняткаў 39-гадовы ўраджэнец Казахстана спрабаваў пад пагрозай нажа завалодаць грашыма таксіста, які яго падвозіў, але пасля таго як той аказаў супраціўленне, параніў 29-гадовага мінчука ў грудную клетку і, нічога не ўзяўшы, уцёк.
Злачынца быў затрыманы супрацоўнікамі аддзела аховы з прымяненнем службова-вышуковага сабакі. Пацярпелы дастаўлены ў лякарню.