"Борисовские новости" паскардзіліся на міліцыю ў пракуратуру
Сёння галоўны рэдактар газеты "Борисовские новости" Анатоль Букас падаў скаргу на дзеянні міліцыянтаў, якія 10 студзеня правялі ператрус у рэдакцыі. Ён лічыць, што ператрус быў праведзены з грубымі парушэннямі: "У нас не павінны былі забіраць тэхніку, якая не з'яўляецца носьбітам інфармацыі — маніторы, мышкі, прынтэры, сканер...".
Копію скаргі рэдактар мае намер накіраваць у пракуратуру Мінскай вобласці, паведамляе прэс-служба БАЖ.
Нагадаем, ператрус праводзіўся ў рамках расследавання крымінальнай справы аб масавых беспарадках. Пасля рэдакцыі была абшуканая і кватэра Букаса, аднак адтуль забралі толькі фотаапарат.