Брат і сястра паскардзіліся ў пракуратуру, што іх катавалі міліцыянты
Міліцыянты кажуць, што гэта паклёп. А пракурор — што па матэрыялах праверкі могуць распачаць крымінальную справу Гісторыя пачалася 11 кастрычніка, калі брат і сястра Аўгусціновічы разам са сваёй сяброўкай вырашылі схадзіць адпачыць. Адпачынак атрымаўся кароткі, затое насычаны, кажа праваабаронца Ўладзімір Малей. Менавіта ён пасля здарэння дапамагаў маладзёнам дабівацца праўды.
Уладзімір Малей: “Андрэй Аўгусціновіч, яго сястра Святлана і сяброўка сястры Кацярына 11 кастрычніка пайшлі адпачыць у бар гатэля “Інтурыст”. Там ім не спадабалася, і яны сышлі. Пры выхадзе Андрэй убачыў, што ахоўнік гатэля спачатку штурхнуў Кацю, а потым ударыў яе па твары”
Хлопец выклікаў міліцыю і прапанаваў тым узяць відэаздымкі здарэння з камеры ў холе гатэля. Відэа ніхто браць не стаў. Замест таго брата і сястру Аўгусціновічаў адвезлі ў Ленінскі РАЎС Брэста. Там нечакана яны сталі сведкамі сяброўскай гутаркі ахоўніка гатэля і міліцыянтаў. Тыя вырашылі замкнуць Андрэя на ноч у камеры, а дзяўчат адпусціць. Вось толькі сястра запатрабавала адпусціць брата. Таму ў камеру замкнулі і яе. Аўгусціновічам нічога не заставалася, як уголас пратэставаць.
Уладзімір Малей: “Тады Святлану вывелі з камеры, на рукі і ногі надзелі кайданкі, звязалі рукі з нагамі і паклалі на падлогу. Стаяла каля яе чалавек дзесяць. Абражалі ўсяляк. Андрэй пачаў стукаць па дзвярах камеры, крычаць, каб спынілі здзекавацца. Тады яе развязалі, а звязалі на “ластаўку” Андрэя і павесілі яго за кайданкі на дзверы камеры”.
Як кажа праваабаронца, гэта паўтаралася некалькі разоў, а потым, пад пагрозай “ластаўкі” да ранку, абодвух адправілі у камеры. Назаўтра на судзе даводзілі, што затрымалі Аўгусціновічаў за дробнае хуліганства. Суддзя адправіў неахайна зробленыя пратаколы на перапіску, а затрыманых — дахаты. Андрэй са Святланай звярнуліся да судмедэкспертаў, і тыя канстатавалі ў абодвух “лёгкія цялесныя пашкоджанні”. Пасля маладыя людзі падалі скаргу ў пракуратуру з просьбай распачаць крымінальную справу па факце катаванняў. Зараз пракурор Ленінскага раёну Брэсту Аляксей Ярошык праводзіць праверку.
Аляксей Ярошык: “Ёсць у мяне такая заява, праводжу праверку, але паколькі гэта ў стадыі праверкі, казаць пра штосьці — можа, гэта стане крымінальнай справай, і, адпаведна, следчай тайнай. Тэрмін правядзення праверкі 10 сутак, а пасля ён можа працягвацца ў пракурора раёна да аднаго месяца. У дадзеным выпадку гэты месяц сканчваецца 15 лістапада ў мяне”.
Матэрыялы справы ўжо больш як два тыдні знаходзяцца ў пракуратуры. За гэты час пракурор апытаў пацярпелых і міліцыянтаў Ленінскага РАУС Брэсту. Але ў самім РАУС наконт праверкі і збіцця Аўгусціновічаў нібыта ніхто не ведае.
“Увогуле не чуў, нейкі паклёп, не ведаю, званіце ў пракуратуру”, — сказаў Еўрарадыё дзяжурны міліцыянт брэсцкага РАУС.
Фота — "Ежедневник"