Брэсцкая міліцыя шукае мужчыну, па якім праехаў цягнік, каб аштрафаваць

Брэсцкая міліцыя шукае мужчыну, які спаў паміж рэйкамі, калі па ім праехаў цягнік.
Здарэнне адбылося ўвечары ў панядзелак. П'яны мужчына заснуў на станцыі Брэст-Усходні. Ён не зрэагаваў на трывожныя сігналы, якія падаваў машыніст цягніка "Варшава — Мінск", і над ім праехалі ўсе вагоны. Пасля спынення цягніка мышыністы пабачылі, што мужчына па-ранейшаму спіць, яны адцягнулі яго ад рэек і паехалі далей.

А вось міліцыянты на месца здарэння спазніліся — мужчына знік. Цяпер яму пагражае штраф у памеры 350 тысяч рублёў, паведамляе тэлеканал СТВ.