Брэсцкі актывіст падаў заяўку на пікет у падтрымку рэпрэсаваных за Плошчу

Брэсцкі актывіст дэмсіл Васіль Ваўранюк, які на выбарах-2010 быў даверанай асобай Мікалая Статкевіча і кіраўніком яго абласнога выбарчага штаба, падаў заяўку ў гарвыканкам на правядзенне пікета ў падтрымку рэпрэсаваных пасля акцыі 19 снежня ў Мінску.

Як паведаміў БелаПАН Ваўранюк, такім чынам ён хоча прыцягнуць увагу грамадскасці да арыштаваных за ўдзел у акцыі 19 снежня, а таксама да масавых пераследаў уладамі грамадзян, якія бралі ўдзел у выбарчай кампаніі на баку дэмакратычных кандыдатаў у прэзідэнты, у тым ліку звольненых з працы і адлічаных з навучальных устаноў.

Актывіст плануе правесці пікет 26 лютага з 12.00 да 17.00 каля цэнтральнага рынку ў Брэсце на вуліцы Пушкінскай. Паводле яго слоў, планаваная колькасць удзельнікаў пікета — 50 чалавек.