Брэсцкі электралямпавы атрымаў буйную замову на энергазберагальныя лямпы

Буйную замову на энергазберагальныя лямпы атрымаў брэсцкі электралямпавы завод. Пра гэта паведаміў Еўрарадыё галоўны тэхнолаг завода: "Летась мы выпусцілі каля 200 тысячаў энергазберагальных лямпаў. Сёлета плануем выпусціць 700 тысячаў. Таксама да лета, дзесьці да чэрвеня-ліпеня, плануецца перайсці да поўнага цыклу выпуску кампактных энергазберагальных лямпаў".

Разам з тым, у бліжэйшыя тры-пяць гадоў не плануюць адмаўляцца ад традыцыйных лямпаў накальвання, на якія “ёсць попыт і ў Беларусі, і ў Расіі”. За бягучы год іх маюць выпусціць 130 мільёнаў штук, паведаміў спецыяліст.  

Нагадаем, што ў Еўрасаюзе плануецца ў наступным годзе забараніць ужыванне звычайных  лямпаў і перайсці цалкам на энергазберагальныя.