Брэсцкі назіральнік за выбарамі напісаў у ЦВК пра магчымасці фальсіфікацыі
Ён звяртае ўвагу на тры трывожныя моманты.
Вось што Уладзімір Вялічкін распавёў Еўрарадыё пра сваю скаргу:
"У кожнай участковай выбарчай камісіі ёсць пячатка, але яны абсалютна аднолькавыя, як манеты, выбітыя на Манетным двары. Бюлетэні для галасавання не маюць выходных дадзеных. Не кажу ўжо пра ступені абароны. У сукупнасці пячатка, пластылін, на які яна ставіцца, бюлетэні выклікаюць вялікі сумніў, бо ствараюць глебу для фальсіфікацый".
Гэтыя магчымасці для фальсіфікацыі робяцца фатальна небяспечнымі на стадыі датэрміновага галасавання, калі скрынку пасля галасавання ахоўваюць міліцыянеры, сказаў праваабаронца.
Адзначым, што Уладзімір Вялічкін мае досвед міжнароднага назіральніка, назіраў за выбарамі ў Азербайджане, Нямеччыне, Кіргізіі і ва Украіне.
Брэсцкая выбарчая камісія не дазволіла дадаткова апламбаваць скрыні
Фота — БЕЛТА