Брэсцкія актывісты хочуць зладзіць шэсце і мітынг 10 снежня
Брэсцкія праваабаронцы падалі заяўку ў гарвыканкам. Яны хочуць зладзіць шэсце і мітынг 10 снежня, у Міжнародны дзень абароны правоў чалавека. Прапанаваныя тры розныя маршруты шэсця. Месца мітынга адно – "брэсцкі Бангалор", стадыён "Лакаматыў" на ўскрайку горада.
"За апошнія чатыры гады мы падалі каля 150 заявак на розныя публічныя акцыі, — сказаў Еурарадыё кіраўнік брэсцкай філіі зачыненай уладамі праваабарончай арганізацыі "Вясна" Ўладзімір Вялічкін. — Задаволена было дзве. Гэтым разам спадзяемся, можа, альтэрнатыўнасць маршруту спрацуе і тое, што новы фармат акцыі".