Брэсцкія апазіцыянеры сёння сустрэнуцца з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў

Увечары 26 лістапада ў Брэсце пройдуць сустрэчы дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў з выбаршчыкамі. Сустрэчы ініцыяваны прадстаўнікамі мясцовых арганізацый Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП), Партыі камуністаў Беларускай і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Такой сустрэчы брэсцкія апазіцыянеры дамагаліся на працягу двух месяцаў. Як паведаміў намеснік старшыні абласной арганізацыі АГП Мікалай Коўш, 23 лістапада актывісты-заяўнікі атрымалі пісьмовае запрашэнне на сустрэчу з дэпутатамі.

У той жа дзень у газеце "Вечерний Брест" былі апублікаваныя запрашэнні выбаршчыкам на сустрэчы з А.Вялічкам, С.Гіль і В.Качан. Усе тры сустрэчы прызначаныя практычна на адзін час і пройдуць у кожнай з трох выбарчых акруг.

Падчас сустрэч прадстаўнікі апазіцыйных партый маюць намер высветліць пазіцыю народных абраннікаў па найбольш актуальных пытаннях грамадска-палітычнага і сацыяльна-эканамічнага жыцця.

БелаПАН