Брэсцкія мытнікі дапамаглі расіянам газавымі плітамі, лядоўнямі і коўдрамі
Гуманітарную дапамогу адправілі жыхарам Варонежскай вобласці Расіі, якія пацярпелі ад сёлетніх пажараў, працаўнікі Брэсцкай мытні. Яны сабралі каля дзесяці мільёнаў рублёў. На гэтыя грошы былі набытыя газавыя пліты, лядоўні, падушкі і коўдры. Усё гэта на аўтафуры было завезена ў Варонеж для распаўсюду сярод пагарэльцаў, інфармуе газета "Рэспубліка".