Бровар “Крыніца” не баіцца з’яўлення на айчынным рынку "Хайнікена"

Нямецкі бровар "Хайнекен", які нядаўна набыў беларускую кампанію “Сябар”, збіраецца далей асвойваць беларускі рынак.
Эла Мацвеева, піяр-менеджэр найбуйнейшага беларускага бровара “Крыніца”, паведаміла Еўрарадыё, што "Хайнекен" для айчыннага лідэра продажаў піва пакуль яшчэ не канкурэнт:

“Мы будзем толькі рады, калі на гэтым рынку з’явіцца яшчэ адзін сур’ёзны ігрок. Ім вельмі моцна давядзецца пастарацца, каб па якасці дагнаць "Крыніцу". "Крыніца" дагэтуль лідэр продажаў. Яшчэ ніхто да гэтага не наблізіўся. У нас "Макдональдс" збіраўся тут запусціць курыную ферму… Мы цешымся, што з’яўляецца яшчэ адно сур’ёзнае прадпрыемства. У рэшце для нас гэта таксама пэўная планка, якая дазволіць працаваць далей больш і лепш”.

Нагадаем, кампанія "Хайнекен" плануе набыць бровары ў Лідзе і Рэчыцы.