Брытанская газета склала спіс 25 вінаватых у сусветным фінансавым крызісе
Брытанская газета The Guardian склала спіс 25 вінаватых у цяперашнім сусветным фінансавым крызісе. Выданне адзначае, што фінансавая сітуацыя - не феномен прыроды, а створаны людзьмі крызіс. Сярод вінаватых называюцца былыя прэзідэнты ЗША Біл Клінтан і Джордж Буш-малодшы, прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Гордан Браўн, мільярдэры Джордж Сорас і Ўорэн Бафет, былы кіраўнік Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША Алан Грынспен.