Буйная аварыя адбылася на трасе Мінск-Магілёў, адзін чалавек загінуў

Буйное дарожна-транспартнае здарэнне адбылося на 18-м кіламетры трасы Мінск-Магілёў. На ажыўленым участку сутыкнуліся адразу некалькі аўтамабіляў. Адзін чалавек загінуў, пяцёра апынуліся ў бальніцы.  Аўтамабіль БМВ, які рухаўся на вялікай хуткасці, літаральна пратараніў таксоўку, якая ехала перад ім. У выніку таксоўку кінула на металічную агароджу, а пасля вынесла на сустрэчную паласу, з машыны выляцеў рухавік.

Пацярпелі таксама яшчэ два аўтамабілі і рэйсавы аўтобус. Сярод пяці чалавек, якія з рознымі траўмамі патрапілі ў бальніцу, ёсць і двое дзяцей. Цяпер праводзіцца расследаванне, паведамляе тэлеканал ОНТ.