Буйны пажар у Маскве не паўплывае на сённяшняе адкрыццё "Еўрабачання"

Пажар, які адбыўся ўначы пасля выбуху на газаправодзе на захадзе Масквы, ніяк не паўплывае на правядзенне міжнароднага конкурсу "Еўрабачанне-2009" і цырымонію яго адкрыцця, якая адбудзецца ў нядзелю. Такую заяву зрабілі арганізатары мерапрыемства, якія сцвярджаюць, што ўдзельнікі і госці не жывуць у раёне пажару. РИА "Новости" адзначае, што раніцай 10 траўня вышыня полымя на месцы аварыі складала шэсць-сем метраў, а напярэдадні — 100-150 метраў.

Спецыялісты не выключаюць, што прычынай здарэння магло быць наўмыснае пашкоджанне магістралі. Аднак мэр Масквы Юрый Лужкоў назваў аварыю "тэхнагеннай катастрофай на 99%".