Буйны пажар у вар'ятні ў Расіі, згарэла санітарка, лёс 37 чалавек невядомы
Аднапавярховы будынак псіханеўралагічнага інтэрната "Оксачы" ў вёсцы Лука ў Наўгародскай вобласці загарэўся ўначы. Плошча пажару склала 670 кв. м.
Ратуючы пацыентаў, загінула санітарка. Дзе знаходзяцца 37 хворых, пакуль невядома, магчыма, яны выжылі. Агулам у будынку знаходзіліся каля 60 чалавек. Больш за 20 з іх былі эвакуяваныя сіламі адміністрацыі ўстановы. Трое чалавек пацярпелі, іх шпіталізавалі.
На месцы пажару працавала каля 30 адзінак тэхнікі і каля 150 выратавальнікаў. Мяркуецца, што прычынай пажару стаў адзін з пацыентаў, які выпадкова падпаліў свой ложак падчас курэння. Іншая версія — адбылося кароткае замыканне электраправодкі, інфармуе РІА "Новости".

