Бяляцкі: Мы фіксуем сотні выпадкаў прымусу да датэрміновага галасавання
Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" кажа, што мае шмат матэрыялаў, якія пацвярджаюць прымус да датэрміновага галасавання.
Праваабаронца Алесь Бяляцкі зазначае, што некаторыя ідуць галасаваць пад пагрозай, некаторых прыводзяць на ўчасткі ў абавязковым парадку. Супрацоўнікаў прадпрыемстваў прывозяць на аўтобусах, жыхарам інтэрнатаў пагражаюць высяленнем, вайскоўцы галасуюць датэрмінова ў абявязковым парадку.
Бяляцкі: "Ёсць відэаматэрыялы, аўдыё. Ёсць сфатаграфаваныя графікі такога галасавання, калі начальства адзначае, хто прагаласаваў, хто - не. Мне падаецца, што ЦВК і выканаўчыя ўлады граюць тут такога недарэку, правая рука якога не ведае, што робіць левая. Насамрэч усё яны ведаюць".