Былога дырэктара Бабруйскага завода напояў асудзілі да 3 гадоў калоніі
Былога дырэктара Бабруйскага завода напояў асудзілі да 3 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі узмоцненага рэжыму. Таксама яму давядзецца выплаціць прадпрыемству ўсю суму нанесенай шкоды.
Такое рашэнне прыняў суд Кастрычніцкага раёна Магілёва. Экс-дырэктара абвінавацілі ў злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі. У 2005 годзе заводам быў абвешчаны тэндэр на набыццё новай тэхналагічнай лініі па разліванні вінаградных і пладовых вінаў. У ім прыняло ўдзел некалькі камерцыйных структур.
Аднак пераможцам стала незаяўленая ў тэндэры мінская фірма, з якой пасля Бабруйскі завод напояў і склаў дамову на пастаўку лініі. Фірма паставіла абсталяванне за 35 мільёнаў рублёў, але не новае, а ўжо былое ва ўжыванні і часткова тэхнічна няспраўнае.
“Інтэрфакс”