Былы спікер Уладзімір Канаплёў заявіў, што на яго была “замова”

Былы спікер Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Канаплёў удзячны незалежнай прэсе за тое, што пасля яго адстаўкі яна не пісала пра яго тэндэнцыйных матэрыялаў. Таксама ён прызнаў, што ў той час хтосьці “замовіў” яго дыскрэдытацыю. Пра гэта Канаплёў заявіў у інтэрв’ю газеце “Народная воля”. Ён таксама распавёў, што перанёс аперацыю ў Санкт-Пецярбургу, якую зрабіў вядомы хірург-аталарынголаг прафесар Сітнікаў.