Былы трэнер зборнай Эдуард Малафееў зоймецца дзіцяча-юнацкім футболам
Былы трэнер зборнай Беларусі па футболе Эдуард Малафееў прыступіў да працы ў Федэрацыі футбола. Дагэтуль ён трэніраваў некаторыя літоўскія клубы, а таксама мінскі МТЗ-РІПА. Малафееў адмовіўся ад прапаноў расійскіх клубаў і вырашыў заняцца дзіцяча-юнацкім футболам.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар БФФ Сяргей Новыш.
“Увогуле курыруе накірунак развіцця дзіцяча-юнацкага футбола намеснік старшыні федэрацыі Міхаіл Вяргеенка. А Эдуард Васільевіч будзе цяпер узначальваць гэты аддзел”.