Былыя вязні турмы на Акрэсціна патрабуюць выканання заканадаўства
У Беларусі пачынаецца кампанія па стварэнні нармальных умоваў для вязняў, асуджаных на адміністрацыйнае пакаранне. З такой ініцыятывай выступіла група прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў, якія нядаўна адбывалі адміністрацыйны арышт у мінскім ізалятары на Акрэсціна. Як паведаміў Еўрарадыё лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль
Лябедзька, у бліжэйшыя дні на імя генпракурора і міністра ўнутраных
спраў будуць накіраваныя адпаведныя звароты.
Пракуратуры і міністру Навумаву, які асабіста затрымліваў удзельнікаў нядаўняй акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, прапануецца забяспечыць выкананне заканадаўства на Акрэсціна і ў іншых падобных установах.
Яшчэ знаходзячыся на Акрэсціна, Лябедзька і група іншых “палітычных” накіравалі ліст і адміністрацыі ізалятара, у якім патрабавалі забяспечыць нармальныя ўмовы для вязняў: стварэнне бібліятэкі, арганізацыя памыўкі посуду, стварэнне камераў для тых, хто не паліць, і г. д.
Аднак кампанія ўключае ў сябе не толькі перапіску з чыноўнікамі. Вось што кажа Анатоль Лябедзька:
“Мы будзем пакуль дамагацца праз перапіску з імі нейкіх зрухаў. Потым я не выключаю і правядзення нейкіх акцый. Але ў любым выпадку і першае, і другое ставіць на мэце прыцягнуць увагу да той сітуацыі, якая цяпер адбываецца з тымі, каго кідаюць у галоўную палітычную турму Беларусі – Акрэсціна”.