Чацвёра фанатаў ФК "Мінск" дабраліся на матч у Жодзіна пешшу

Чацвёра фанатаў футбольнага клуба "Мінск" у суботу 15 кастрычніка дабраліся на выязную гульню свайго клуба ў Жодзіна пешшу. "Мінск" гуляў там з мясуовым "Тарпеда". Падарожнікі прайшлі амаль 46 км - ад станцыі метро "Ўручча" да стадыёна ў Жодзіна. Дарога заняла ў іх 8 гадзінаў.

Як адзначае сайт заўзятараў ФК "Мінск", падарожнікі спазніліся на футбольны матч на паўгадзіны. Дарэчы, гульня скончылася ўнічыю - 1:1.