Чалы: Коштаў, якія прапануе Беларусі "Газпром", не будзе нават у Еўропе!
Аналітык Сяргей Чалы лічыць неабгрунтаванай прапанову "Газпрома" ў 2011 годзе прадаваць Беларусі газ па 250 долараў за 1 тысячу кубаметраў. На думку спецыяліста, распрацоўка радовішчаў сланцавага газу ў Польшчы і танны катарскі звадкаваны газ паспрыяюць падзенню коштаў на гэты энергарэсурс. А "газавая" заява Расіі — гэта частка ідэалагічнай падрыхтоўкі да візіту Лукашэнкі ў Маскву на перамовы па Мытным саюзе:
Чалы: "Заява "Газпрома" наконт магчымых 250 долараў на будучы год? Гэта абсурд, такіх коштаў нават у Еўропе не будзе. Зразумела, што калі хочаш атрымаць палову — прасі ў два разы больш. Гэта яны заявілі сваю пазіцыю, але галоўнае — тое, што і нашы заявілі сваю пазіцыю!"
На думку Чалага, "газавыя праблемы" сталі прычынай пераліку эканамічных прэтэнзій да Расіі, апублікаванага днямі беларускім МЗС. У дакуменце сцвярджаецца, што гандлёвымі абмежаваннямі Расія наносіць эканоміцы Беларусі вялізную шкоду.
Чалы: "Наш МЗС узняў самы ўбойны аргумент. Маўляў, Расія любіць нас папракнуць тым, што нізкімі коштамі на газ спансіруе беларускую эканоміку. Але не заўважае бервяна ў сваім воку: несусветнымі коштамі на газ унутры краіны Расія спансіруе ўсю расійскую эканоміку!"
Вялікае інтэрв'ю з Сяргеем Чалым неўзабаве слухайце ў эфіры Еўрарадыё і чытайце на нашым сайце.