Чэмпіён свету-2008 па велатрэку ў скрэтчы беларус Лісоўскі склаў паўнамоцтвы
У польскім Прушкуве працягваецца чэмпіянат свету па веласпорце на трэку. У ім удзельнічаюць сем беларускіх спартоўцаў.
Леташні чэмпіён свету ў скрэтчы на 15 км беларус Аляксандр Лісоўскі склаў свае паўнамоцтвы, заняўшы толькі 9-е месца. Ён фінішаваў трэцім у агульнай групе. На фінішы хутчэйшым за усіх быў французскі гоншчык Морган Кнескі. Срэбраным прызёрам стаў аргентынец Анжэл-Дарыё Кола, бронзавым — аўстраліец Андрэас Мюлер.
Адзначым, што Лісоўскі адправіўся на чэмпіянат свету з недалечаным каленам і выступаў "на ўколах".
Дарэчы, у першы дзень турніру не змог абараніць свой тытул яшчэ адзін беларускі чэмпіён свету-2008 Васіль Кірыенка. Ён заняў пятае месца ў групавой гонцы па ачках на 40 км.
26 сакавіка не спраўдзілася яшчэ адна медальная надзея беларускай зборнай. У камандным пераследзе на 3 км жаночая зборная Беларусі ў складзе Алены Амялюсік, Аксаны Папко і Таццяны Шараковай заняла толькі 11-е месца, пераадолеўшы дыстанцыю за 3 мін.34,536 сек.
Чэмпіянат свету па велатрэку ў Прушкуве працягнецца да 29 сакавіка, адзначае БЕЛТА.