Чуткі пра новы альбом “Ляпісаў” не пацвердзіліся. Ён будзе ў 2009 годзе

Чуткі пра выхад новага альбома ад гурта “Ляпіс Трубяцкі” не пацвердзіліся. Гісторыя пачалася пасля апошняга выступа гурта у кіеўскім клубе “44”, дзе Сяргей Міхалок заспяваў новую песню — працяг “Капіталу” пад назвай “Маніфест”. Як расказаў Еўрарадыё прадзюсар “Ляпісаў” Яўген Калмыкоў, песня “Маніфест” сапраўды прагучала ў кіеўскім клубе, аднак запіс новага альбома гурт яшчэ не пачынаў:

— “Ніхто яшчэ не запісваў новыя песні. Гурт проста заспяваў “Макніфест”.

— Такім чынам казаць пра новы альбом пакуль рана яшчэ…

— Так, рана. Чакаем у наступным годзе”.

Нагадаем, што 15 лютага ў маскоўскім клубе “Цень” адбудзецца прэзентацыя першага ў гісторыі гурта DVD. На плытцы, якая выйдзе і ў Беларусі, будуць прадстаўленыя здымкі сольнага выступу калектыву ў маскоўскім клубе "Кропка", зробленыя ў верасні 2007. Калі гэта адбудзецца, пакуль невядома…