Чытачы «Прессбола» галасуюць за трэнера-замежніка для футбольнай зборнай
На форуме газеты «Прессбол» праходзіць апытанне «Новы галоўны трэнер футбольнай зборнай».
На 15 гадзінаў дня 48% чытачоў выказаліся за замежнага спецыяліста. На другім месцы Сяргей Алейнікаў, якога хацелі б бачыць галоўным трэнерам зборнай Беларусі 16%. За Анатоля Байдачнага, які раней трэніраваў нашу каманду, прагаласавалі, 8%. Цяперашні галоўны трэнер Юрый Пунтус набраў толькі 4%.
Дарэчы, па звестках газеты «Салідарнасць», ужо на бліжэйшым выканкаме Федэрацыі футбола можа адбыцца адстаўка Пунтуса. Яму на змену пакуль разглядаюцца кандыдатуры Анатоля Байдачнага і Міхаіла Вергяенкі, які ў 1990-я двойчы трэніраваў зборную, але без вялікіх поспехаў.