Ці паедзе на дзіцячае Еўрабачанне “Чароўны трусік”, вырашыцца 10 верасня

Фінал дзіцячага Еўрабачання пройдзе ў Мінску ў студыі Белдзяржтэлерадыёкампаніі. Ужо на наступным тыдні удзельнікі фіналу сустрэнуцца з арганізатарамі і атрымаюць дадатковыя парады па дапрацоўцы нумароў. Самая ж плённая праца чакае пераможцу. Пра гэта Еўрарадыё распавяла адна з арганізатараў фіналу Людміла Барадзіна.

Людміла Барадзіна: “На гэтым этапе мы не ўмешваемся у працэс. Вельмі шчыльна мы будзем займацца падрыхтоўкай пераможцы. Зараз з імі працуюць мастацкія кіраўнікі, атрымаўшы тыя рэкамендацыі, якія ім дала творчая група пасля паўфіналу”.

За права прадстаўляць краіну на дзіцячым Еўрабачанні ва Ўкраіне будуць змагацца адзінаццаць выканаўцаў. Сярод іх і Юра Дземідовіч з нашумелай песняй “Чароўны трусік”.