Ціханоўская, мігранты, Лукашэнка — што цікавіла заходнія СМІ?
Насуперак перасцярогам, беларуская тэма не сыходзіла са старонак заходніх СМІ на працягу ўсяго 2021 года. І нагоды для гэтага давалі як сам беларускі рэжым, так і яго апаненты, найперш у асобе Святланы Ціханоўскай.
Што найбольш цікавіла заходнія СМІ і як на стаўленне заходняга грамадства ўплывалі падзеі ў Беларусі? Ці здольныя СМІ ўплываць на палітыкаў і хто ўплывае на СМІ? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае гісторык Аляксандр Фрыдман.