Ціна Цёрнэр праспяе на «Оскары» дуэтам з Бейонс Ноўлз
Амерыканская спявачка Ціна Цёрнэр праспяе дуэтам з Бейонс Ноулз на
цырымоніі ўручэння прызоў «Оскар», якая пройдзе ў Лос-Анджэлесе 24
лютага.
Гэта будзе першы публічны выступ мега-зоркі за апошнія восем гадоў.
Цёрнэр сышла са сцэны ў 2000 годзе і зараз пастаянна жыве ў Швейцарыі са сваім грамадзянскім мужам Эрвінам Бахам. Толькі адзін раз за гэты час Ціна выступіла перад публікай — на закрытым дабрачынным вечары, які прайшоў у National History Museum у Лондане ў траўні мінулага года.
Якую песню праспяваюць разам 68-гадовая Цёрнэр і 26-гадовая Ноўлз, пакуль невядома – магчыма, кампазіцыю «Proud Mary», якую Бейонс выканала ў зале Kennedy Center у гонар Ціны ў 2005 годзе.
Пакінуўшы сцэну, Ціна Цёрнэр не пакінула займацца музыкай. Яна выканала галоўную песню ў фільме «Залатое вока» і працягвае працаваць над запісам новага альбома. Апроч таго, спявачка праспявала на новай кружэлцы Карласа Сантаны і запісала песню Джоні Мітчэл на альбоме Хербі Хэнкок.