ЦВК атрымаў першую заяўку на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы
Эканаміст Віктар Цярэшчынка падаў у Цэнтральную выбарчую камісію заяву на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты Беларусі. Гэта першая заяўка, якая паступіла ў ЦВК.
Як нагадвае БелаПАН, 60-гадовы Цярэшчанка ўдзельнічае ў прэзідэнцкай гонцы ўжо трэці раз. Ранейшыя спробы ён рабіў у 1994 і 2001 гадах.
Па словах прэтэндэнта, у яго ініцыятыўную групу ўваходзяць прадстаўнікі розных палітычных партый. Цярэшчанка ўпэўнены, што ён здолее сабраць неабходныя 100 тысяч подпісаў.