ЦВК чакае наплыў ініцыятыўных груп у сярэдзіне наступнага тыдня

На наступным тыдні чакаецца наплыў заяў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына. Ярмошына: "Я лічу, хутчэй за ўсё наплыў будзе адбывацца ў апошнія дні, перад 24 верасня. Паколькі 24 верасня пасля 19 гадзін Цэнтральная камісія ўжо не будзе прымаць заявы аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп".

Нагадаем, пакуль што зарэгістравалася толькі адна ініцыятыўная група - эканаміста Віктара Цярэшчанкі.