ЦВК спаганяе грошы з кандыдатаў у дэпутаты, што паздымалі свае кандыдатуры
Цэнтрвыбаркам пачаў спаганяць грошы з былых кандыдатаў у дэпутаты, якія зняліся з выбараў у Палату прадстаўнікоў.
Нагадаем, кожны з кандыдатаў атрымаў на выраб агітацыйных матэрыялаў 1 мільён 700 тысяч рублёў. Паводле закону, гэтыя грошы яны мусяць вярнуць. Лідзія Ярмошына сцвярджае, што з выбараў зняліся 22 чалавекі.
Адзін з першых пазоваў у гэтай справе атрымаў Канстанцін Жукоўскі з Гомелю. Буда-Кашалёўская акруговая выбарчая камісія падала ў суд на актывіста хрысціянска-дэмакратычнага руху. Судовае разбіральніцтва прызначанае на 17 лістапада.
Як паведамляе БелаПАН, Жукоўскі перакананы, што суд возьме бок улады, таму на наступных выбарах мае намер плаціць за агітацыю толькі ўласнымі грашыма, каб улада больш "не магла яго безпадстаўна ганьбіць".