Цыганы з Францыі перабяруцца ў іншыя краіны "старога" Еўрасаюза

Цыганы, высланыя з Францыі як нелегальныя мігранты, адправяцца ў Брытанію, Нямеччыну або Іспанію. Пра гэта паведамляе Sky News са спасылкай на прадстаўнікоў цыганскай супольнасці. Каля 90% цыганоў, высланых з Францыі за апошні месяц, ужо з'ехалі назад у Заходнюю Еўропу. Па словах дэпартаваных, у іх няма іншага выйсця. Адзін з высланых цыганоў распавёў, што ў Румыніі яны не могуць знайсці працу і пракарміць сем'і.  

Sky News адзначае, што цяпер на тэрыторыі Еўропы пражывае каля 12 мільёнаў цыганоў і іх колькасць хутка расце.