Цырымонію ўручэння Оскара ў 2010 годзе перанеслі з-за Алімпійскіх гульняў
Наступная, 82-я па ліку, цырымонія ўручэння Оскараў перанесена з лютага на сакавік 2009 года з-за Зімовых Алімпійскіх гульняў. 82-я цырымонія ўручэння самай прэстыжнай кінаўзнагароды ў свеце адбудзецца ў тэатры “Кодак” забаўляльнага цэнтра «Галівуд энд Хайлэнд» у Галівудзе 7 сакавіка 2010 года.
Як паведамілі ў прэс-службе Амерыканскай кінаакадэміі, цырымонія будзе перанесена на больш позні тэрмін у сувязі з правядзеннем Зімовых Алімпійскіх гульняў з 12 па 28 лютага.
Бюлетэні для вызначэння намінантаў на залатыя статуэткі па выніках 2009 года будуць накіраваныя 5,2 тыс. членам Амерыканскай акадэміі кінамастацтва 28-га снежня.
Імёны намінантаў будуць названыя 2 лютага 2010 года падчас адмысловай прэс-канферэнцыі ў будынку Амерыканскай кінаакадэміі ў Бэверлі-Хілз, паведамляе ІТАР-ТАСС.
Нагадаем, сёлета цырымонія ўручэння Оскараў адбылася 22 лютага. Трыўмфатарам стаў фільм Дэні Бойла «Мільянер з трушчобаў», які заваяваў восем залатых статуэтак, у тым ліку як лепшы фільм.
На працягу многіх гадоў цырымонія ўручэння Оскараў праводзілася ў канцы сакавіка. Аднак у 2004 годзе было прынятае рашэнне перанесці яе на месяц раней. Але ў 2006 — ізноў жа з-за супадзення тэрмінаў з Зімовымі Алімпійскімі гульнямі — цырымонія была перанесена на сакавік.
Фота: www.muz.oboz.ua