Д. Туск заклікае Сейм не палітызаваць рэзалюцыю па 17 верасня 1939 г.
Дональд Туск чакае, што палітычныя спрэчкі вакол рэзалюцыі польскага Сейма аб падзеях 17 верасня 1939 года неўзабаве спыняцца. Прэм'ер-міністр Польшчы выказаў надзею, што дэпутаты "апамятаюцца і не будуць займацца палітыкай у гэтым пытанні". Зараз у Сейме знаходзяцца тры розныя рэзалюцыі аб падзеях 17 верасня 1939 года, калі Чырвоная армія ўвайшла на тэрыторыю Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі. Найбольш радыкальны праект прапанаваны партыяй братоў Качыньскіх "Права і справядлівасць". У тэксце гэтай рэзалюцыі дзеянні Савецкага Саюза адназначна асуджаюцца.
Падтрымаць рэзалюцыю ў такім выглядзе адмаўляецца кіруючая партыя "Грамадзянская платформа". Яе дэпутаты лічаць падрыхтаваны дакумент "занадта антырасійскім і агрэсіўным", паведамляе радыёстанцыя “Эхо Москвы”.