Да 11 гадоў турмы асуджаны арганізатар забойства мінскага бізнэсоўца
Да 11 гадоў пазбаўлення волі за падрыхтоўку да замоўленага забойства і знішчэння маёмасці асуджаны 44-гадовы жыхар Смалявічаў. Вясной 2007 года ён замовіў мясцоваму жыхару забойства мінскага
бізнэсоўца і спальванне двух аўтамабіляў “Мерседэс”. За гэтую працу
мужчына мусіў атрымаць 1500 долараў, аднак ён пайшоў у міліцыю і ўсё
распавёў.
У выніку арганізатар забойства быў затрыманы падчас атрымання фотаздымка нібыта забітага бізнэсоўца і пры перадачы грашовага ўзнагароджання.
БелаПАН
У выніку арганізатар забойства быў затрыманы падчас атрымання фотаздымка нібыта забітага бізнэсоўца і пры перадачы грашовага ўзнагароджання.
БелаПАН