Да 200-х ўгодкаў Дуніна-Марцінкевіча выпушчаныя памятныя манеты (фота)

Срэбраныя і медна-нікелевыя памятныя манеты “В[інцэнт] Дунін-Марцінкевіч. 200 гадоў” з панядзелка ўводзіць у абарачэнне Нацыянальны банк Беларусі. Срэбраная манета выпушчана наміналам 10 рублёў, а медна-нікелевая – наміналам 1 рубель. Іх наклад складае па 3000 штук кожная, паведамляе газета “Звязда”.

Нагадаем, 200-я ўгодкі з дня народзінаў аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, заснавальніка нацыянальнай драматургіі і тэатра Вінцэнта Дуніна Марцінкевіча (1808-1884) прыпадаюць на 4 лютага. З гэтай нагоды ў краіне праходзяць шматлікія імпрэзы, выставы і канферэнцыі.