Да пружанскага актывіста перапісчыкі прыходзілі тройчы
Да Ўладзіміра Радзівончыка, кіраўніка грамадзянскай кампаніі “Народны кантроль” і актывіста “Руху за свабоду”, праз два дні пасля афіцыйнага заканчэння перапісу трэці раз наведаліся перапісчыкі.
Уладзімір Радзівончык распавёў “Еўрарадыё”: “Яшчэ да пачатку перапісу быў папярэдні абыход, на якім я адназначна сказаў, што працэдура перапісу мяне не цікавіць. Потым другі раз прыйшлі. Зноў з просьбай перапісацца. Сёння 26 чысла, перапіс закончаны, але зноў турбуюць, ужо па двое прыходзяць. Дзіўнае такое жаданне скласці нейкае дасье, задаюць пытанні, якія дазваляюць прааналізаваць некаторыя параметры жыццядзейнасці чалавека. Я ім патлумачыў, што калі чацвёрты раз прыйдуць, то выклічу міліцыю. Дзяўчына была маладая яшчэ, другая, жанчына, сталага веку ўжо. Відаць, настаўніцкія кадры, бо больш патрабавалі, чым прасілі».
Паводле афіцыйных звестак, у Беларусі адмовіліся ад удзелу ў перапісе каля 3% насельніцтва. Завітаць да іх перапісчыкі могуць да 3 лістапада.