ДАІ ўзяла пад асаблівы нагляд асноўныя аўтамабільныя дарогі Беларусі

Дзяржаўтаінспекцыя ўзяла пад асаблівы нагляд асноўныя аўтамабільныя дарогі Беларусі. Гэта звязана з масавым выездам аўтамабілістаў у выхадныя дні з гарадоў. Статыстыка сведчыць, што ўзрастанне інтэнсіўнасці руху ў гэтыя дні прыводзіць да павялічэння верагоднасці дарожна-транспартных здарэнняў. Прычынамі большасці аварый ДАІ называе перавышэнне хуткасці і абгоны.

У суботу і нядзелю будзе актыўна выкарыстоўвацца верталётнае патруляванне.

ДАІ паведамляе, што пад асаблівую ўвагу патрапяць аўтадарогі Кобрын – Гомель – мяжа з Расіяй, Мінск – Мядзел, Мінск – Магілёў, мяжа з Расіяй – Віцебск – Магілёў – Гомель – мяжа з Украінай, Мінск – Гомель – мяжа з Украінай, а таксама ўчастак дарогі Крупкі – Орша – мяжа з Расіяй.

БелаПАН