Дамова паміж Польшчай і ЗША ў справе СРА можа быць падпісаная на гэтым тыдні
Дамова паміж Польшчай і ЗША па пытанні магчымага размяшчэння аб'ектаў амерыканскай Супрацьракетнай абароны на польскай тэрыторыі можа быць падпісаная ўжо на гэтым тыдні. Пра гэта заявіў старшыня парламенцкай фракцыі правячай у Польшчы партыі
"Грамадзянская платформа" Збігнеў Хлябоўскі. Паводле яго словаў,
перамовы падыходзяць да канца і ўсе пункты дамовы неўзабаве будуць
падпісаныя.
Reuters
Reuters