Дамову пра пастаўкі расійскай нафты на трэці квартал падпішуць да 15 чэрвеня?
Прынамсі, такую надзею мае Мінэнэрга Расіі. Пра гэта журналістам паведаміў кіраўнік ведамства Аляксандр Новак.
Па яго словах, якія перадае РБК, у адпаведнасці з правіламі, рашэнне пра баланс павінна быць прынята не пазней чым за 15 дзён да пачатку квартала паставак. Аб'ём паставак яшчэ не вызначаны, кажа расійскі міністр. Ён дадаў, што ўжо 21 траўня ў яго запланаваныя перамовы з беларускімі калегамі па гэтым пытанні.
Нагадаем, што бакі вядуць перамовы пра пастаўкі нафты з канца 2012 года. Кожны раз дамовы падпісваюцца на квартал. Масква прапанавала сёлета Мінску толькі 18 мільёнаў тон нафты. Беларусь разлічвае на аб'ём у 23 мільёны тон.
Фота — kloop.kg