Дазвол Мінадукацыі на выезд за мяжу навучэнцаў збіраюцца адмяніць

Такую норму ўтрымоўвае законапраект "Пра процідзеянне гандлю людзьмі", які паступіў на разгляд у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Ўладзімір Васіленка.

Паводле дзейснага заканадаўства, ўсе навучэнцы, якія на працягу навучальнага года збіраюцца з'ехаць за мяжу, павінны атрымаць пісьмовы дазвол Мінадукацыі.

Дазвол носіць у значнай ступені фармальны характар. У сувязі з гэтым распрацоўшчыкі законапраекта прапануюць яго адмяніць, пакінуўшы дазвол установы адукацыі.

Разгляд законапраекта ў першым чытанні запланаваны на вясновай сесіі Палаты прадстаўнікоў, якая адкрыецца 4 красавіка 2011 года.